Сёння вечарам у Маладзечне каля помніку пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі ўшанавалі памяць загінулага Рамана Бандарэнкі.

Ноччу на 12 лістапада Рамана Бандарэнку затрымалі сілавікі падчас сутычкі з людзьмі, якія спрабавалі зрэзаць белыя і чырвоныя стужкі.

Пасля Рамана адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска. Праз некалькі гадзін пасля затрымання яго прывезлі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Ён быў у коме.

Дактары зрабілі патрэбныя аперацыі, але Раман памёр. Яму быў 31 год.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Рэгiянальная газета (@rg_rhby)