Ад 10 па 13 лістапада 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна праводзіць мерапрыемствы па адпрацоўцы чыгуначных пераездаў размешчаных у зоне аператыўнага абслугоўвання.

З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам рухомага складу, а таксама ў сувязі з частымі выпадкамі парушэння дзейнасці чыгуначнага транспарту неўстаноўленымі асобамі, звязанымі з наўмысным блакаваннем чыгуначных шляхоў, пашкоджаннем прылад сігналізацыі і сувязі.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, за парушэнне кіроўцам правілаў праезду чыгуначнага пераезду прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць – штраф ад 54 да 108 рублёў.