Фота Аксаны Ярашонак.

Для аптымізацыі працы амбулаторна-паліклінічнай сеткі і зніжэння нагрузкі на дактароў, падпісаны загад № 1191 ад 10 лістапада. Дакумент дзейнічае толькі на перыяд ўздыму інфекцыйных захворванняў, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Гэтым дакументам Міністэрства дае права некаторым медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй (фельчарам і памочнікам доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе) праводзіць экспертызу часовай непрацаздольнасцi ў эпідэмічны ўздым інфекцыйных захворванняў.

Дадзеная норма вызначаная падпунктам 8.3 Інструкцыі аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, зацверджанай пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2014 г. № 104.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што дадзенае права прадастаўляецца не ўсім медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй ўстановы, а толькі самым высокакваліфікаваным. Спісы дадзеных супрацоўнікаў будуць зацверджаныя пры ўзаемадзеянні Міністэрства аховы здароўя, галоўных упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў, камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, тэрытарыяльных органаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы.

Гэтай жа пастановай устаноўлены максімальны тэрмін, на які можа выдавацца лісток непрацаздольнасці гэтымі спецыялістамі – не больш чым на дзесяць каляндарных дзён.

Практыка прадастаўлення такога права традыцыйная – яна ўжываецца ў эпідэмічныя пад’ёмы захворвання на грып.