Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак шпіталізаваныя, яны праходзяць лячэнне ад каранавіруса ў бальніцы «Феафанія», паведамляе Інтэрфакс-Украіна
«Усё досыць строга, рэгламентавана пратаколам. Яны знаходзяцца ў «Феафаніі». Там абсталяваны спецыяльны кабінет, у якім прэзідэнт можа праводзіць нарады. Вось сёння праводзіў шмат селектарных нарад», — адзначыў дарадца Ермака Міхаіл Падаляк.
Пра тое, што Зяленскі захварэў на каранавірус, стала вядома на мінулым тыдні, ён тады самаізаляваўся.
Вясной хварэла яго жонка Алена.