На сайце валожынскай раёнцы з’явілася навіна, у якой ад імя мясцовага РАУС заклікаюць уступаць у дружыны.
Навіна падпісаная намеснікам начальніка Валожынскага РАУС Аляксандрам Акушкай. Ён намеснік па ідэалагічнай і кадравай працы.
Згодна з тэкстам навіны, «асноўным матывам для ўступлення ў дружыну з’яўляецца абуджанае ў многіх людзей усведамленне адказнасці не толькі за ўласную бяспеку і бяспеку блізкіх, але і за парадак у сваім двары, горадзе, раёне».
Нагадаем, што і Маладзечанскі РАУС расказваў, што разам з міліцыянерамі на вуліцах горада будуць дзяжурыць дружыннікі.