Фота mapio.net

Смаргонская міліцыя высветліла, што каля 23 гадзін 18 кастрычніка трое грамадзян М., Г. і В. з дапамогай будаўнічых лясоў падняліся на дах гімназіі Смаргоні. Тут яны знялі з флагштока дзяржаўны сцяг і замянілі яго на бел-чырвона-белы. Знятае палотнішча мужчыны забралі з сабой, паведамляе Генеральная пракуратура.

Па выніках праверкі Смаргонскі РАУС вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства.

Праваахоўнікі лічаць, што М., Г. і В. хацелі прадэманстраваць сваё зняважлівае стаўленне да сімволікі краіны. Тым самым яны здзейснілі здзек над дзяржаўным сцягам  – злачынства, прадугледжанае артыкулам 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пасля вывучэння матэрыялаў праверкі пракуратура Смаргонскага раёна, адмяніўшы названую пастанову органа дазнання, пачала крымінальную справу, якую для арганізацыі папярэдняга расследавання накіравала ў тэрытарыяльны аддзел Следчага камітэта.

• Текст доступен на языке: Русский