У Вілейцы на жалобнай акцыі. Фота са старонкі Паўла Хаванскага ў фэйсбуку.

Пра гэта нам паведамілі відавочцы. 

Сёння некалькі чалавек выйшлі ў цэнтр Вілейкі, каб выказаць жалобу па Раману Бандарэнку, які памёр учора.

Па словах відавочцаў, людзі пастаялі некалькі хвілін, а потым іх затрымалі вілейскія міліцыянеры. Імёны дзвюх затрыманых вядомыя. Гэта Аляксей Сюдак і Андрэй Кудзік. Траіх чалавек у хуткім часе адпусцілі.

• Текст доступен на языке: Русский