Фота iStock

Пра крадзеж, што здарыўся на Вілейшчыне днямі, расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў:

– 10 лістапада, каля 13.00, у міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Селішча, паведаміла, што з яе аўтамабіля знік акумулятар. Калі міліцыянеры прыехалі на месца, даведаліся, што машына ўвесь час знаходзілася каля дома, у Селішчы, на вуліцы Садовай. Гаспадары не турбаваліся пра тое, каб зачыніць аўтамабіль. Ён увесь час быў адчынены. А ключ знаходзіўся ў замку запальвання.

Па словах Мікалая Мягкова, 10 лістапада гаспадыня машыны заўважыла, што знік ключ запальвання. Пры больш дэталёвым аглядзе стала вядома, што з маторнага адсека знік акумулятар, а з салона – музычныя калонкі. Урон ацэньваюць у 115 рублёў.

Узбудзілі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса. Міліцыя шукае таго, хто мог здзейсніць злачынства.