Каля беларускай амбасады ў Кіеве. Фота забяспечанае Галінай Сарочык.

13 лістапада каля амбасады Беларусі ў Кіеве сабраліся каля ста чалавек, каб ушанаваць памяць беларуса Рамана Бандарэнкі. У акцыі удзельнічала Галіна Сарочык – ураджэнка Ашмянаў, якая ў 1990-х працавала доктарам-неанатолагам у Валожыне.

Каля беларускай амбасады ў Кіеве. Фота забяспечанае Галінай Сарочык.

– Учора ля беларускай амбасады ў Кіеве сабралася каля сотні чалавек. Гэта былі ўкраінцы і беларусы, што цяпер жывуць у Кіеве. Людзі прыйшлі выказаць абурэнне з нагоды падзей, што адбываюцца ў Беларусі, ушанаваць памяць збітага да смерці Рамана Бандарэнкі, – расказала спадарыня Галіна.

Адзін з плакатаў. Фота забяспечанае Галінай Сарочык.

Гучалі лозунгі: «Не забудзем, не прабачым!», «Трыбунал!» і іншыя.

Нагадаем, што жанчына ад 2011 года жыве ў Кіеве, займаецца там грамадскай дзейнасцюю. Яна – адна з заснавальніц клуба беларусаў Кіева «Сябры».

Больш падрабязна пра Галіну Сарочык, яе працу доктара ў Валожыне і жыццё ва Украіне, можна пачытаць тут.

• Текст доступен на языке: Русский