Учора ўвечары, 13 лістапада, у Вілейцы затрымалі гараджаніна Віталя Саланца. Пра гэта карэспандэнту паведамілі сябры Віталя.
Удзень мужчына разам з іншымі вілейчукамі ўдзельнічаў у жалобным ланцугу ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку, што ладзілі ў цэнтры горада. Адтуль Віталя забралі ў міліцыю разам з астатнімі ўдзельнікамі. Але хутка адпусцілі.
Увечары таго ж дня міліцыя прыйшла да Віталя дамоў. Па словах сяброў, забралі хутка. Мужчына не паспеў нічога ўзяць з сабой. Адзінае – набраў нумар кагосьці з сяброў і паведаміў, што яго затрымліваюць.
Верагодна, што цяпер ён у Вілейскім РАУС разам з затрыманымі на жалобнай акцыі Андрэем Кудзікам і Аляксеем Сюдаком.
• Текст доступен на языке: Русский