Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі на 15 лістапада зарэгістраваныя 114 тысяч 185 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. Прырост за суткі склаў рэкордныя 1315 чалавек.

Усяго праведзена 2 мільёны 882 тысяч 743 тэстаў. Ачунялі і выпісаныя 95 тысяч 843 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1046 пацыентаў (плюс 7 за суткі) «з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй».

• Текст доступен на языке: Русский