На Вілейскім рынку сёння. Фота з тэлеграм-канала "Это Вилейка, детка"

Як паведамляюць жыхары Вілейкі, сёння на гарадскім рынку выстраілася чарга да палаткі фруктамі, якая належыць вілейчуку Віталю Саланцу, затрыманаму ў пятніцу. Такім чынам жыхары праяўляюць сваю салідарнасць.

Нагадаем, што гаспадара палаткі Віталя Саланца затрымалі 13 лістапада. Да панядзелка ён будзе ў Вілейскім РАУС разам з Аляксеем Сюдаком і Андрэем Кудзікам.

У суботу сябры і аднадумцы Віталя звярнуліся да гараджан з просьбай выказаць салідарнасць з затрыманым, набыўшы нешта ў яго палатцы. Вілейчукі адгукнуліся.

• Текст доступен на языке: Русский