Фота Настассі Уткінай.

Ад 1 снежня па 1 сакавіка згодна з пунктам 207 1 Правілаў дарожнага руху, пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да пыці тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.

Адказнасць за невыкарыстанне зімовых шын прадугледжана часткай 5 артыкула 18.22 КаАП Рэспублікі Беларусь і цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў да пяці дзесятых базавай велічыні.

Частка 2, пункт 25, пр. 4. Зімовыя шыны механічных транспартных сродкаў, прызначаныя для эксплуатацыі на абледзянелым ці заснежаным дарожным пакрыцці, маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай ўнутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons» пад час эксплуатацыі на паказаным пакрыцці маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара менш за 4 міліметры.

У выпадку ж, калі на машыне ўстаноўленыя зімовыя шыны, але рэшткавы вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 міліметры, адказнасць наступае па частцы 3 артыкула 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам, які маюць няспраўнасці) – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні.

Калі такое задраецца паўторна на працягу аднаго года, парушэнні кваліфікуюцца паводле часткі 9 артыкула 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь і пацягнуць штраф ад двух да пяці базавых велічынь – ад 54 да 135 рублёў.

Для прычэпаў устанаўліваюцца нормы рэшткавай вышыні малюнка пратэктара шын, аналагічныя нормам для шын механічных транспартных сродкаў, у счэпцы з якімі яны ўдзельнічаюць у дарожным руху.

Шына лічыцца непрыдатнай да эксплуатацыі, калі з’явіўся адзін індыкатар зносу, размешчаны па дне канаўкі пратэктара, пры раўнамерным зносе або два індыкатары ў кожным з двух частак – пры нераўнамерным зносе бегавой дарожкі.

Спадзявацца на тое, што зімовыя шыны прадухіляць ДТЗ, няправільна, але пры пэўных умовах, калі кіроўцамі выконваецца бяспечная хуткасць з улікам дарожных умоў, з іх боку няма ліхацтва і неабдуманых дзеянняў – аўтамабіль на шынах з зімовым пратэктарам нашмат больш устойлівы і лепш трымае дарогу.

Акрамя шын кіроўцу трэба паклапаціцца яшчэ пра шэраг рэчаў. А менавіта:

– пераканацца ў нармальнай працаздольнасці абагравальнікаў шкла,«дворнікаў», тармазоў;

– праверыць узровень антыфрызу і заліць незамярзальную вадкасць у бачок;

– нядрэнна было б апрацаваць замкі і завесы дзвярэй, капота, багажніка сіліконавай змазкай;

– звярнуць увагу на стан запаскі, дамкрата, буксіровачнага троса і знака аварыйнага прыпынку;

– калі ёсць сумненні ў надзейнасці акумулятара, лепш яго падзарадзіць або змяніць напярэдадні маразоў;

– калі своечасова не памяняць паліўны фільтр (асабліва дызель), то першы ж істотны мароз стане прычынай адмовы рухавіка ў дарозе.

І памятайце, летняя гума пры мінусовай тэмпературы неэфектыўная, аўтамабіль можа паводзіць сябе непрадказальна. У галалёд тармазны шлях павялічваецца ў некалькі разоў.

Перыядычна правярайце спраўнасць тармазной сістэмы і рулявога кіравання. Зношаны пратэктар шын пакідае вам мала шанцаў на зімовай дарозе.

Выбірайце карэктную хуткасць руху і правільную дыстанцыю.