Сёння ў Вілейскім судзе агучылі прысуды затрыманым у пятніцу вілейчукам Аляксею Сюдаку, Віталю Саланцу і Андрэю Кудзіку.

Аляксею Сюдаку і Андрэю Кудзіку прысудзілі па 15 сутак, Віталю Саланцу – 10.

Нагадаем, што мужчын затрымалі 13 лістапада, у пятніцу, падчас жалобнага ланцуга ў цэнтры Вілейкі. Частку затрыманых, сярод якіх быў Саланец выпусцілі. Аляксея і Андрэя пакінулі. Вечарам таго ж дня прыйшлі за Віталем і забралі яго ў РАУС.

Сёння вілейчукі масава набывалі фрукты на рынку ў палатцы затрыманага Віталя Саланца

• Текст доступен на языке: Русский