У рамках выставы-кірмаша «Прадэкспа – 2020» адбыўся конкурс кандытарскага майстэрства «Кандытар года – 2020». Навучэнцы і майстры вытворчага навучання ўстаноў прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці на суд міжнароднага журы прадставілі конкурсныя працы ў васьмі намінацыях. Сярод пераможнаў ёсць навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.
Срэбраныя медалі атрымалі Анастасія Уладыка – у намінацыі «Цукровыя кветкі» і Валерыя Іванова – у намінацыі «Пасцілаж».
А яшчэ у навучэнцаў з Маладзечна – чатыры «бронзы». Узнагароды ўручылі Аліне Палавінскай – за пернікі, Анастасіі Грыбовіч – за цукровыя кветкі, Валерыі Івановай і Макісму Артамонаву – за пасцілаж.
• Текст доступен на языке: Русский