У Мінскай вобласці ўвялі масачны рэжым ад 16 лістапада.
Цяпер выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны ў Мінскай вобласці павінны ва ўсіх без выключэння аб’ектах любой формы ўласнасці: аптэках, крамах, кафэ, у грамадскім транспарце, маршрутках, таксі і інш.
Штрафаваць за адсутнасць маскі пакуль не будуць, аднак адказнасць за людзей будуць несці кіраўнікі той ці іншай арганізацыі.
У Мінскай вобласці таксама абмежавалі правядзенне спартыўных, культурных, відовішчных, навуковых, рэлігійных і іншых масавых мерапрыемстваў.