Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад сёння, 16 лістапада, масачны рэжым дзейнічае на Смаргоншчыне.

Тут неабходна выкарыстоўваць маскі пры наведванні аб’ектаў і арганізацый усіх формаў уласнасці – грамадскі транспарт, крамы, гандлёвыя цэнтры, аб’екты грамадскага харчавання, аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб’екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, грамадскі транспарт, таксі і іншыя аб’екты, дзе цяжка альбо немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне, паведамляюць у райвыканкаме.

Адпаведныя дапаўненні ўнесены ў Комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у Смаргонскім раёне ў перыяд пад’ёму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (асенне-зімовы перыяд 2020/2021 года), зацверджаны рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 13 кастрычніка 2020 г. № 862.

Нагадаем, што ад 16 лістапада масачны рэжым аб’явілі і ў Мінскай вобласці.

• Текст доступен на языке: Русский