Фота Настассі Уткінай.

У аўторак раніцай і днём мокры снег пройдзе па большай частцы тэрыторыі краіны. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы, месцамі парывісты, піша Наша Ніва.

Ноччу ад -5°С па ўсходзе да + 7°С па захадзе краіны, днём -2.. + 4°С.

У сераду таксама снег, днём + 2 – +9°С, па ўсходзе каля 0°C.

19 лістапада, у чацвер, амаль без ападкаў, днём +3.. +10°С.

А ў пятніцу зноў мокры снег і дождж. Днём 0.. + 7°С.

У выходныя ўсталюецца, паводле папярэдніх прагнозаў, тыповая позняя восень. Ноччу 0 — 5°С, максімальная днём -2 – +3°С.

• Текст доступен на языке: Русский