Чытачы «Рэгіянальнай газеты» паведамілі, што сёння на працы затрымалі Андрэя Будая.

Верагодна, затрыманне Будая звязана з нядзельнай акцыяй. Чытачы паведамілі, што маладзечанца затрымалі тры супрацоўнікі міліцыі.

Нагадаем, што раней Андрэя Будая затрымлівалі падчас акцыі. 26 кастрычніка ён выйшаў на адзіночны пікет з бел-чырвона-белым сцягам. Яму далі штраф.