Ілюстрацыйнае фота vk.com.

Вілейскі РАУС шукае зніклага без звестак жыхара Даўгінава, 19-гадовага Віталя Пратасевіча.

Хлопец – ураджэнец Вілейкі, мае інваліднасць другой групы па псіхічным захворванні, жыве разам з маці ў Даўгінаве. 15 лістапада, каля 13.30, ён выйшаў вынесці смецце і знік.

Прыкметы: На выгляд 17-19 год, рост 160-170 сантыметраў, худы, з авальным бледным тварам, блакітныя вочы, прамы нос, цёмныя прамыя валасы, стрыжаныя коратка. Гаворка зразумелая, голас звонкі, памер абутку – 40-41.

Асобая прыкмета: Увесь час варушыць языком у роце.

Быў апрануты ў цёмную шапку, чорную цёплую куртку на маланцы, парваную на локці, сінюю масцерку, камуфляжны пінжак, чорныя штаны і цёмную майку, светлую ніжнюю бялізну.

З сабой меў пашпарт, пасведчанне інваліда. Шкодных звычак не мае.

Калі вам вядома пра месцазнаходжанне зніклага, тэлефануйце па нумарах (01771) 5-26-02, (029) 380-82-28 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский