Фота Настассі Уткінай.

У мэтах прафілактыкі і недапушчэння ДТЗ з удзелам пешаходаў на пешаходных пераходах, а таксама папярэджання і спынення правапарушэнняў з боку пешаходаў, ДАІ Маладзечна ад 17 па 20 лістапада праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Бяспечны пераход».

ДАІ і іншыя службы міліцыі грамадскай бяспекі працягнуць узмоцнена адпрайцоўваць пешаходныя пераходы, арганізуюць дзяжурства супрацоўнікаў на нерэгулюемых і рэгуляваных пешаходных пераходах, найбольш схільных да ДТЗ. Людзям растлумачаць прычыны і ўмовы здзяйснення ДТЗ і дадуць рэкамендацыі па бяспечных паводзінах на вуліцах і дарогах, выкарыстанні флікераў цёмны час.

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна з пачатку года адбылося 49 ДТЗ, у якіх шэсць чалавек загінула, 57 – атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Чаіыры ДТЗ адбылося па віне кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення.

Будзьце вельмі ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе. Трэба ўвесь час памятаць і пры выхадзе на праезную частку ўсведамляць тую небяспеку, якой пешаход падвяргае сябе.

Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны! Пры пераходзе вы абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для вас бяспечны.

Маючы перавагу, пешаход абавязаны быць вельмі уважлівым, асцярожным, не страчваць увагу, глядзець па баках, выключыць размовы па мабільным тэлефоне і не карыстацца навушнікамі.

Пераканаўчая просьба кіроўцаў акцэнтаваць увагу на няўхільнае выкананне ПДР пры праездзе пешаходных пераходаў і манеўрах на ўнутрыдваровых тэрыторыях, а пешаходаў, пры руху ў цёмны час сутак, выкарыстоўваць у элементах верхняга адзення святлоадбівальныя нашыўкі, ўстаўкі, камізэлькі павышанай бачнасці.

Пры пад’ездзе да пешаходнага перахода кіроўца павінен знізіць хуткасць, аж да спынення, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спынілася, стаіць ці замарудзіла рух машына, то кіроўцы іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах руху ў спадарожным напрамку, павінны знізіць хуткасць руху і пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

Паважаныя кіроўцы і пешаходы, стаўцеся адзін да аднаго з разуменнем і павагай.

• Текст доступен на языке: Русский