Сёння рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты» падсумавала фотаакцыю «Не губляй ніводнага дня».
Чытачы абіралі пераможцу ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Па выніках галасавання перамагла Марыя Танана з Маладзечна.
Сёння на пасяджэнні рэдакцыі мы абралі пераможцу акцыі. Гэта фотаздымак, які ўпрыгожыць фірменны каляндар газеты на 2021 год. Па рашэнні рэдакцыі гэта здымак удзельніцы №7, гэта таксама Марыя Танана.
Рэдакцыя ў гэтым годзе таксама ацэньвала ўдзельнікаў у межах намінацыі «Гісторыя фотаздымка». Мы вырашылі адзначыць у гэтай намінацыі здымак удзельніка №4 Яўгенія Беркутава.
Мы вельмі ўдзячныя ўдзельнікам акцыі за дасланыя цёплыя фота. Спадзяёмся, у наступным годзе фотаакцыя аб’яднае сёлетніх ўдзельнікаў зноў!
Паглядзець фота ўсіх ўдзельнікаў можна па спасылцы.