Фота belpartisan.by.

Супрацоўнікі аператыўнай мытні у Каменным логу спынілі незаконны ўвоз на тэрыторыю буйной партыі тавараў для спорту вядомых аўстрыйскіх, французскіх, італьянскіх і нямецкіх вытворцаў, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Грузавы аўтамабіль DAF ехаў з Літвы транзітам праз Беларусь. У грузавым адсеку грузавика, які прыбыў у Каменны Лог, было больш за 7 тысяс спартыўных тавараў: лыж, сноўбордаў, гарналыжных шлемаў, чаравікащ і іншай спартыўнай экіпіроўкі. Агульная вага тавараў складала 10,5 тон.

– Кіроўца вялікагруза прадставіў мытнікам дакументы, якія змяшчаюць недакладныя звесткі пра кошт тавару. Устаноўлена, што заяўлены кошт прыніжаны ў сем разоў, што, адпаведна, істотна адбілася б на памяншэнні сумы, якая падлягае да выплаты мытных плацяжоў”, – адзначылі ў ДМК.

Ацэначны кошт спартыўных тавараў па факце склаў больш за 830 тысяч рублёў.

Аператыўная мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 14.5 (прадастаўленне мытнаму органу недакладных звестак) КоАП, санкцыя якой прадугледжвае штраф у памеры да 30% ад кошту тавараў.

• Текст доступен на языке: Русский