4 лістапада каля васьмі вечара паблізу вёсцы Глушаны Мінскага раёна падчас рэйду супрацоўнікі ДАІ ўбачылі мужчыну на праезжай частцы дарогі ўбачылі мужчыну з прыкметамі алкагольнага ап’янення.
У цёмны час сутак мужчына не пазначыў сябе флікерам. Побач з ім быў сабака, які прыводзіў у пачуцці свайго гаспадара.
Падчас дыялогу з інспектарамі 51-гадовы жыхар Радашкавічаў не змог устаць, толькі неразборліва адказаў і прапоўз. Вынік агляду паказаў – 1,9 праміле. Мужчыну разам з сабакам міліцыянеры даставілі дадому.
• Текст доступен на языке: Русский