Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра зніклага Віталя Пратасевіча з Даўгінава мы пісалі 17 лістапада. Сёння ўвечары намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў паведаміў карэспандэнту, што хлопец знайшоўся.

– Віталь Пратасевіч знайшоўся на чыгуначным вакзале ў Мінску. Яго знайшлі і затрымалі па арыенціроўцы сталічныя міліцыянеры, якія там дзяжурылі. Цяпер хлопца прывезлі дамоў да маці, – расказаў Мікалай Мягкоў.

Па яго словах, хлопец ніяк не растлумачыў, чаму ён паехаў у Мінск і што рабіў на вакзале.

Нагадаем, што Віталь Пратасевіч 15 лістапада пайшоў вынесці смецце і знік.