Статыстыкай па дэмаграфіі ў рэгіёне з «Маладзечанскай газетай» падзялілася начальнік загса Іна Ахполава.
Нараджэнні і смерці
Паводле яе слоў, у кастрычніку ў раёне нарадзіліся 103 маленькія чалавечкі — 46 хлопчыкаў і 57 дзяўчынак.
Памерла ж на Маладзечаншчыне 206 чалавек, іх сярэдні ўзрост — 65 (мужчыны) і 74 (жанчыны) года.
Усяго ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне нарадзіліся 1017 дзяцей, памерлі 1704 чалавекі.
Шлюбы і разводы
Шлюбаў зарэгістравана 65, разводаў – 53.
Сярод пар, якія скасавалі шлюб, мінімальная яго працягласць была 5 месяцаў, максімальная – больш за 34 гады. Ад пачатку года ў раёне распалася 466 сем’яў.
• Текст доступен на языке: Русский