Тэхнічны агляд важны не толькі як фармальнасць. Гэта пацвярджэнне гатоўнасці аўтамабіля да бяспечнага выкарыстання. Кіроўца, які пагарджае патрабаваннем аб абавязковай праверцы спраўнасці транспартнага сродку рызыкуе не толькі сваёй бяспекай, але і ігнаруе інтарэсы навакольных.

Як паказваюць праверкі, на вуліцах і дарогах вобласці эксплуатуецца шмат аўтамабіляў з нездавальняючым знешнім выглядам і яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці.

У мэтах узмацнення прафілактычнай працы з ўласнікамі і уладальнікамі транспартных сродкаў у сферы забеспячэння дарожнай бяспекі ад 10 па 23 лістапада АДАІ Маладзечанскага РАУС сумесна з прадстаўнікамі УП «Белтэхагляд» і Транспартнай інспекцыі Мінтранса праводзіць мерапрыемствы па кантролі за тэхнічным станам транспартных сродкаў. Правераць машыны, якім не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, а таксама выявяць асоб, што кіруюць аўтамабілямі, канструкцыя і тэхнічны стан якіх не адказвае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў і пагражае бяспецы дарожнага руху.

За кіраванне аўтамабілем без тэхагляду прадугледжанае папярэджанне або штраф ў ад адной да трох базавых велічынь – ад 27 да 81 рублёў. За паўторнае на працягу года кіраванне – штраф у памеры ад дзвюх да пяці базавых велічынь – ад 54 – 135 рублёў.

На службовых асоб арганізацый усіх формаў уласнасці за допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў без тэхагляду накладаецца штраф ад чатырох да шасці базавых велічынь – ад 108 – 162 рублёў.