Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Вілейцы не замяняюць шыльды з раскладам, а час адмененых аўтобусаў залепліваюць белымі квадратамі. Па словах кантралёра Вілейскага аўтапарка, гэтыя белыя квадраты сталі знікаць.

Пра гэта паведамляе mlyn.by. Па словах старшага кантралёра вілейскага аўтапарка Тамары Токаравай, змены ў раскладзе гарадскога транспарту — натуральны працэс.

— Каб не заменьваць увесь расклад у шыльдах на прыпынках, мы залепліваем лічбы — значыць, у гэты час аўтобус не ідзе. Не магу сказаць адназначна, хто і навошта гэта робіць, але гэтыя квадраты, якімі мы залепліваем «непатрэбны» час, знікаюць. Пасажыры пра гэта не ведаюць і крыўдзяцца на працу супрацоўнікаў нашага прадпрыемства. А нам прыходзіцца аб’язджаць увесь горад, супастаўляць час у таблічках з фактычным раскладам і зноў залепліваць час, у які аўтобус адменены.

Тамара Токарава таксама расказала, што шыльды размалёўваюць балончыкамі з фарбай.