ДТЗ адбылося сёння, 18 лістапада, каля 6:15 на 27 кіламетры аўтадарогі «Маладзечна-Ілья». Паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадовая жыхарка Вілейшчыны абрала неадпаведную надвор’ю і дарожным умовам хуткасць, у выніку чаго «Рэно» занесла.
Аўтамабіль перакуліўся, кіроўца загінула на месцы. Пасажыры – муж і двое сыноў кіроўцы – не пацярпелі.
На адным пярэднім коле была ўсталяваная летняя шына.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следчыя і эксперты. Устанаўліваюцца прычыны здарэння.
• Текст доступен на языке: Русский