Фота stereo-news.com.

Ад пачатку месяца жыхары Маладзечна страцілі каля 10 000 рублёў пасля тэлефонных размоў з ілжэработнікамі банкаў.

Тыдзень таму пенсіянерцы з Маладзечна патэлефанавалі невядомыя і прадставіліся супрацоўнікамі службы бяспекі фінансавай установы. Прыстрашыўшы жанчыну «ліпавымі» грашовымі аперацыямі і тым, што яна можа пазбавіцца ўсіх сваіх назапашванняў. Каб пазбегнуць несанкцыянаванага спісання грошай пацярпелая  назвала рэквізіты банкаўскай карты, паведаміла коды з смс-паведамленняў. Пасля гэтага з рахунку знікла буйная сума грошай – 1 690 рублёў. Па дапамогу жанчына звярнулася ў міліцыю, цяпер міліцыянеры шукаюць фігурантаў.

Ад пачатку месяца жыхары Маладзечна страцілі каля 10 000 рублёў пасля тэлефонных размоў з ілжэработнікамі банкаў. Пры гэтым для сувязі з патэнцыяльнымі ахвярамі зламыснікі нібыта ад імя Асацыяцыі беларускіх банкаў усё часцей сталі выкарыстоўваць мессенджер Viber. За апошнія тры тыдні колькасць падманутых маладзечанцаў дасягнула лічбы 16.

Міліцыя нагадвае, што сапраўдныя банкаўскія супрацоўнікі не стануць высвятляць па тэлефоне персанальныя дадзеныя карты.

Акрамя таго, паведамляць трэцім асобам канфідэнцыйную інфармацыю аб сваёй карце, а менавіта PIN-код, нумар карты, тэрмін дзеяння, SMS-коды, лагін і пароль ад інтэрнэт-банка, катэгарычна забаронена.

Таксама рэзка ўзрасла колькасць крадзяжоў у дачыненні да інтэрнэт-прадаўцоў на гандлёвых пляцоўках. Так, 33-гадовая жыхарка Маладзечна размясціла на сайце аб’яву аб продажы канструктара Lego за 350 беларускіх рублёў. На прапанову адгукнулася нейкая Святлана, якая ў мессенджер WhatsApp з расійскага нумара напісала жанчыне, што гатовая купіць у яе тавар. Са слоў пацярпелай, маладзечанцы прыйшло паведамленне са спасылкай на старонку інтэрнэт-дастаў. Яна прайшла па спасылцы і ўвяла ўсе неабходныя дадзеныя, тым самым даўшы махлярам доступ да карт-рахунку. Жанчыне прыйшло паведамленне, што ў інтэрнэт-банкінг ўвайшлі з невядомай прылады – ашуканцы паспелі скрасці крыху больш за 861 рубель.

У Маладзечанскім РАУС падобных фактаў за лістапад зафіксавана сем. Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па высвятленні асоб зламыснікаў. Як паказвае практыка, знайсці іх цяжка.