У міліцыю звярнулася 71-гадовая жыхарка Столінскага раёна, якая паведаміла пра тое, што яе 48-гадовы сын Юры Мікалаевіч Жытніковіч з’ехаў на заробкі ў Мінскі раён і неўзабаве перастаў выходзіць на сувязь. Месцазнаходжанне мужчыны невядомае, паведаміла афіцыйны прадстаўнік РАУС Маладзечна Юлія Крук.

Аператыўнікі ўстанавілі, што ў першых чыслах лістапада мужчына працаваў і жыў у вёсцы Лебедзева. Раніцай 13 лістапада яго тут бачыла мясцовая жыхарка, якая праводзіла мужчыну да аўтобуснага прыпынку. Па яе словах, у мужчыны пры сабе былі грошы і дакументы, ён збіраўся ў бок горада.

На момант знікнення грамадзянін быў апрануты ў сінюю джынсавую куртку, сінія джынсы і цёмную вязаную шапку са светлым узорам, абуты ў красоўкі бежавага колеру ці туфлі.

На выгляд мужчыну 50-55 гадоў, худы, рост каля 175 сантыметраў, блакітныя вочы, кароткія прамыя цёмныя валасы. Памер абутку 42-43.

У зніклага маюцца адметныя рысы: нама зубоў, на левай ключцы шрам пасля аперацыі.

Па наяўнай інфармацыі, у апошні час мужчына хадзіў без вусаў.

Калі Вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй пра зніклага мужчыну, яго перамяшчэнні альбо месцазнаходжанне, паведаміце ў міліцыю па тэлефонах (8 025) 997 91 18, (8 0176) 58 05 61 або 102 або па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.