Фота Настассі УТКІНАЙ.

Па словах былога міністра аховы здароўя, а цяпер кіраўніка Гродзеншчыны, людзі расслабіліся і не выконваюць элементарныя меры бяспекі. Адна з цяжкасцяў другой хвалі інфекцыі — нядбайныя паводзіны. Пра гэта заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, піша БелТА.

«Калі вясной адзначаўся часта неабгрунтаваны, які мяжуе з панікай, страх, то цяпер людзі расслабіліся. Не выконваюцца элементарныя меры бяспекі, сацыяльнага дыстанцыявання», — сказаў губернатар.

«На гэтым фоне здзіўляюць заклікі збірацца ў дварах, знаёміцца, піць чай, удзельнічаць у масавых мерапрыемствах. Выходзіць на нейкія маршы заклікаюць і пажылых людзей», — пералічыў Каранік.

• Текст доступен на языке: Русский