Знойдзеная сумка з адзеннем. Фота забяспечанае Юліей Крук.

12 лістапада ў Маладзечанскі РАУС паступіла паведамленне ад дзяжурнай па чыгуначнай станцыі «Алёхнавічы» аб тым, што раніцай, каля 7.30, каля жаночага туалета знайшлі сумку з жаночым адзеннем і бялізнай, каля пяцідзесяці рэчаў.

Міліцыя просіць асоб, якія валодаюць інфармацыяй аб уладальніку пакінутага без нагляду маёмасці або іншымі каштоўнымі звесткамі па гэтым факце, паведаміць у РАУС па тэлефонах  (8 0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе: вуліца Галіцкага 23.

• Текст доступен на языке: Русский