Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі на 20 лістапада зарэгістравана 120 тысяч 847 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя. Прырост за суткі склаў 1457 новых выпадкаў.

Учора гэты паказчык быў 1382  У Беларусі на 20 лістапада ачунялі і выпісаныя 100 тысяч 749 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19 (1165 чалавек за суткі).

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1081 пацыент з выяўленай інфекцыяй – сем чалавек за апошнія суткі.

Усяго праведзена 3 мільёны 9 тысяч 490 тэстаў – 31 688 за суткі.

• Текст доступен на языке: Русский