Алег Залётнеў. Фота facebook.com.

Вядомы беларускі кампазітар Алег Залётнеў памёр сёння, 20 лістапада ў мінскай 5-й бальніцы ад каранавіруса. Яму было 73 гады, піша Tut.by

Алег Залятнёў скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі. Быў загадчыкам музычнай і літаратурнай часткай Моладзевага тэатра, РТБД, Мінскага абласнога тэатра ў Маладзечне, музычнага тэатра, Тэатра «Зніч».

Вядомы як аўтар оперы «Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт», якая ставілася ў Маладзечне. Ствараў у розных музычных жанрах таксама твораў у самых розных жанрах: сімфонія, канцэрт, араторыя, кантата, літургія, імша і інш.

Аўтар музыкі да шматлікіх спектакляў і фільмаў.

• Текст доступен на языке: Русский