Конкурс ладзіць аддзел па працы з дзецьмі Вілейскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Ганны Новік.

Дзецям і бацькам прапануюць самастойна стварыць цацку для ялінкі. Цацка павінна быць не вышэй за 20 сантыметраў. Намінацыі – «Сімвал года», «Калядная цацка», «Крэатыўная цацка», «Цацка савецкага дзяцінства».

Конкурс праводзяць ад 20 лістапада да 24 снежня. Аўтараў самых цікавых вырабаў чакаюць прызы, абяцаюць арганізатары.