Да шасці градусаў марозу будзе ў Беларусі уначы 21 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 5-10 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, днём будзе ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.

• Текст доступен на языке: Русский