Фота pikist.com.

Пераможцамі ў конкурсе прадпрымальніцкіх ініцыятыў, які праводзіўся ў 12 пілотных раёнах праекта ЕС ПРААН «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», сталі аб’яднанні з рэгіёна.

Вось яны:

  • ГА «ЗОВіК» з ініцыятывай пашырыць выкарыстанне ровара як экалагічнага сродку руху і стварыць у Маладзечанскім раёне новыя працоўныя месцы, у тым ліку для людзей з інваліднасцю або тых, хто вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі.
  • Грамадская арганізацыя «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» з ініцыятывай «Першая праца», ідэя якой – рашэнне праблемы занятасці і інтэграцыі на рынку працы прадстаўнікоў уразлівых катэгорый насельніцтва Маладзечанскага раёна, маладых спецыялістаў, маладых людзей з парушэннем мовы і слыху праз прадастаўленне досведу першай працы.
  • Фонд па спрыянні інклюзіўнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі «У Савы» (сацыяльная пякарня «Добрае печыва») з ідэяй стварэння ў Маладзечне першай сацыяльнай пякарні, якая забяспечыць сацыяльную адаптацыю, навучанне, занятасць людзей з ментальнай інваліднасцю.

 

• Текст доступен на языке: Русский