Наталля Арсеннева і Франц Кушаль.

14 кастрычніка падчас набажэнства кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веніямін заявіў, што забараняе спяваць гімн «Магутны Божа». Тэолаг-рэлігіязнаўца Юлія Чырва патлумачыла гэту забарону тым, што гімн звязаны з нацызмам і цяпер яго выкарыстоўваюць, каб разбурыць Беларусь.

«Рэгіянальная газета» расказвае, як тэолаг-рэлігіязнаўца Юлія Чырва спрабуе ў артыкуле звязаць гімн «Магутны Божа» з нацызмам і як гэта, па яе меркаванні, уплывае на пратэсты ў Беларусі.

Забарона Веніяміна

14 кастрычніка на набажэнстве ў Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне патрыяршы экзарх выступіў з прамовай, у якой забараніў выконваць гімн «Магутны Божа».

– Не трэба выконваць спеў свецкага характару, які падзяляе наша грамадства, – «Магутны Божа». Хоць ён мае духоўную афарбоўку, але, тым не менш, хтосьці радуецца выкананню гэтага спеву, а хтосьці засмучаецца. У нас дастаткова спеваў, якія не падзяляюць, а яднаюць наша грамадства, нашы прыходы.

Юлія Чырва ў сваім артыкуле «Почему Владыка Вениамин просил не исполнять «Магутны Божа» на рэсурсе «Поднепровье Инфо» спрабуе апраўдаць забарону Веніяміна на выкананне гімну. Свой артыкул тэолаг-рэлігіязнаўца пачынае з крытыкі апазіцыі, «на якой няма крыжа». Маўляў, прадстаўнікі апазіцыі не маюць права крытыкаваць забарону Веніяміна, таму што яны «маладухоўныя» і «адкрыта бездухоўныя».

Супрацоўніцтва з нацыстамі – кампраметацыя гімна

Галоўны пасыл тэксту Чырвы палягае ў тым, што аўтары «Магутнага Божа» звязаныя з нацыстамі. Значыць, калі аўтары супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі, то сам гімн з’яўляецца скампраметаваным і нават фашысцкім, як Чырва яго потым у матэрыяле і назаве.

Аўтар «Малітвы за Беларусь» (пазней стане гімнам «Магутны Божа») Наталля Арсеннева сапраўды была звязаная з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Доўгі час яна жыла ў Заходняй Беларусі, а пасля ў 1940 годзе яе выслалі ў Казахстан органы НКВД. Яна вярнулася ў Беларусь перад нападзеннем нацыстаў на Савецкі Саюз. Наталля была замужам за Францішкам Кушалем, які працаваў у Беларускай дапаможнай паліцыі, Беларускім корпусе самааховы і гэтак далей.

Менавіта пра Францішка Кушаля аўтар піша «прыстасаванец і здраднік». Кушаль быў вайскоўцам, які служыў у царскай і польскай арміях. Чырва называе яго і «дэзерцірам», таму што ён, па словах аўтара, пакінуў шэрагі царскай арміі пасля 1917 года. Аднак тэолаг-рэлігіязнаўца не пазначае ў тэксце, што мільёны вайскоўцаў тады пакінулі царскую армію – яна проста перастала існаваць пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Да Наталлі Арсенневай у Чырвы толькі дзве прэтэнзіі – яна прасоўвала нацысцкую ідэалогію на беларускай мове, была замужам за чалавекам, што працаваў на немцаў. Ніякіх доказаў, што Арсеннева прасоўвала нацысцкую ідэалогію, аўтар артыкула не прыводзіць.

Сувязь з пратэстамі ў Беларусі

Затым Чырва адкрыта называе гімн «Магутны Божа» фашысцкім, але толькі таму, што яго аўтар была звязаная з нацысцкай акупацыйнай уладай на тэрыторыі Беларусі.

«Мы пока не будем подробно разбирать сам текст песни «Магутны Божа», а попытаемся с позиций одного из направлений в психологии показать, как действует на сознание и подсознание простых граждан подобная форма героизации фашизма».

Тэолаг-рэлігіязнаўца адмаўляецца разбіраць тэкст гімна. У тэксце няма ні аднаго слова
пра нацызм ці намёк на яго. Чырва спрабуе з дапамогай нямецкай псіхалогіі патлумачыць, што праз спеў «Магутнага Божа» на пратэсных акцыях людзям спрабуюць навязаць нацысцкую ідэалогію і разбурыць Беларусь.

«Современные последователи нацистских пособников к ассоциативному ряду, исторически сложившемуся вокруг песни «Магутны Божа», добавляют преступные деяния, связанные с антигосударственными выступлениями, исполняя его на незаконных массовых мероприятиях, где призывают к свержению государственного конституционного строя».

Такім чынам, амаль увесь артыкул Юліі Чырвы прысвечаны прыніжэнню гімна, таму што яго аўтар жыў у акупаванай Беларусі ў 1940-я гады, а сваякі аўтара працавалі на нацыстаў. У артыкуле аўтар неаднаразова здзекліва выкарыстоўвала беларускую мову, шмат тэксту напісана мовай варожасці – асабліва ў адносінах да апазіцыянераў і пратэстоўцаў.

Здзек з беларускай мовы

Чырва напісала артыкул на рускай мове. Аднак у ім некалькі разоў здзекліва выкарыстала беларускія словы, каб прынізіць гімн ці яго значэнне:

«После разразившегося скандала вокруг песни с претензией на молитву «Магутны
Божа» появилось много публикаций с разными аргументами в поддержку этого песнопения и с осуждением упоминания аб «творы» как о произведении, созданном людьми, запятнавшими себя сотрудничеством с нацистами».

«Какую «краіну» она призывает Бога сделать «магутной» и какой «народ» «шчастливым» в своих стихах, написанных в 1943 году, – большой вопрос».