Анатоля Капцюга не стала гэтай ноччу.

Пра тое, што ён сыйшоў з жыцця, паведаміў старшыня Вілейскай суполкі аховы помнікаў гісторыі і культуры Дзяніс Канецкі.

Анатоль Капцюг – архітэктар, мастак.

Распрацаваў асабіста і ў складзе аўтарскіх калектываў больш 50 індывідуальных праектаў жылых, грамадскіх і культавых будынкаў, генпланаў мікрараёнаў, пасёлкаў, аб’ектаў добраўпарадкавання, рэстаўрацыі, малых формаў архітэктуры, дэкаратыўнага мастацтва.

Займаўся краязнаўчай працай, гісторыяй архітэктурных помнікаў.

Анатоль Капцюг быў сябрам і аўтарам нашай газеты. Прыносім шчырыя спачуванні блізкім і смуткуем разам з імі.