Чытач «Рэгіянальнай газеты» паведаміў, што каля маладзечанскай паліклінікі №1 зноў вялікія чэргі.
— Чарга ля паліклінікі да доктара з падазрэннямі на каронавірус. Людзі стаяць на холадзе па некалькі гадзін. Побач ходзяць людзі без масак. Доктара дадому выклікаць немагчыма. Тэлефоны ніхто не падымае, — напісаў чытач.

Наш карэспандэнт з’ездзіў да паліклінікі, каб зафіксаваць гэтыя чэргі.
Фота Настассі УТКІНАЙ.
• Текст доступен на языке: Русский