Такі рухавік скралі з лодкі. Фота забяспечанае Мікалаем Мягковым.

У нядзелю ў РАУС Вілейкі звярнуўся жыхар вёскі Ярмолічы Вязынскага сельсавета. Мужчына паведаміў, што ноччу нехта скраў бензінавы рухавік з лодкі.

Як высветлілася, лодка стаяла недалёка ад аграсядзібы на вадзе Вілейскага вадасховішча, прыкладна за метр ад берага. У перыяд ад 15.00 21 лістапада да 11.30 22 лістапада невядомы скраў рухавік «Tohatsu», які каштуе дзве тысячы рублёў.

Узбудзілі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса. Вілейскі РАУС шукае фігуранта, расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

• Текст доступен на языке: Русский