На месцы здарэння.

Аварыя здарылася 22 лістапада ў Маладзечанскім раёне, ноччу на 22 лістапада, паведаміла інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Здарэнне адбылося на аўтадарозе «Літва-Шыпулічы». З боку Шыпулічаў у бок Беразінскага ехаў аўтамабіль «Пэжо-306» пад упраўленнем 38-гадовага жыхара вёскі Дубіна Валожынскага раёна.

Па папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы кіроўца «Пэжо» не справіўся з кіраваннем, з’ехаў на левую па ходу руху ўзбочыну, наехаў на плот дома №88 у вёсцы Парэчча  і перакулілася. У выніку на месцы аварыі загінуў 58-гадовы пасажыр, жыхар вёскі Парэчча. Кіроўцу змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, узбудзілі крымінальную справу.

Па папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў нецвярозы, пасажыр – не прышпілены.

Фота з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза і МУС.

• Текст доступен на языке: Русский