Фота Habr.

19 лістапада ў міліцыю Вілейкі звярнулася гараджанка і паведаміла пра тое, што з яе карткі знікла 2 650 рублёў. 

На месцы міліцыянеры ўстанавілі, што 19 лістапада ад 18.17 да 18.39 невядомы напісаў пацярпелай у вайберы. Ён прадставіўся работнікам Беларусбанка. Падчас перапіскі атрымаў неабходныя рэквізіты дзвюх плацёжных картак банка і коды, якія трэба ўводзіць для пацверджання аперацый.

Пасля гэтых маніпуляцый з картак зніклі ўсе грошы.

Узбудзілі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса, расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

• Текст доступен на языке: Русский