УУС Мінаблвыканкама паведамляе, што ў Радашкавічах мясцовага жыхара збілі каля крамы.
Падзеі адбываліся па вуліцы Савецкай. Пра сутычку ў міліцыю паведаміў сваяк пацярпелага.
59-гадовы мясцовы жыхар выйшаў з крамы, сеў за скутар, збіраўся ехаць дадому. На яго наляцеў мужчына — ударыў у твар, пабіў скутар.
Мужчыну затрымалі мясцовыя міліцыянеры. Мужчына быў п’яны. Ён растлумачыў, што пабіў чалавека з-за асабістай непрыязнасці да пацярпелага, таму што той быў родам з Украіны.
Дзеянні мужчыны кваліфікавалі па артыкуле 339 КК Рэспублікі Беларусь «Хуліганства»