Надвор’е на гэтым тыдні будзе мокрым, ветраным і бясснежным, паведамляе Наша Ніва.
У аўторак — кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер паўночна-заходні парывісты. Ноччу 0..+5°С, днём + 3..+8°С.
У сераду, 25 лістапада, кароткачасовыя дажджы, ноччу па крайнім паўночным усходзе мокры снег. Вецер заходні ўмераны. Ноччу -1..+5°С, днём + 2..+7°С.
У чацвер пераважна без ападкаў. У асобных раёнах чакаецца туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Уначы -2..+5°С, па Брэсцкай вобласці пры праясненнях да -5°С, днём + 2..+7°С.
• Текст доступен на языке: Русский