На месцы здарэння. Фота ostrovets.by.

Жыхар Ашмян з’ехаў з дарогі ў кювет, дзе ўрэзаўся ў трубу меліярацыйнага канала, піша ostrovets.by.

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў суботу, 21 лістапада, каля 16.30.

35-гадовы мужчына ехаў на аўтамабілі «Аўдзі» ў кірунку Ашмян. На 23-м кіламетры аўтадарогі Газа – Астравец – Ашмяны ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы кювет і ўрэзаўся ў трубу. У выніку сутыкнення ашмянец атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў Астравецкую цэнтральную раённую клінічную бальніцу.