belnovosti.by

З мэтай прафілактыкі і папярэджання ДТЗ у асенне-зімовых умовах, а таксама падрыхтоўкі аўтамабіляў да эксплуатацыі зімой ДАІ Маладзечна ад 25 лістапада па 4 снежня праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зімовы цюнінг для машын – правільны пратэктар шын». А 27 лістапада пад такім дэвізам правядуць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху.

У гэтыя дні ва ўсіх раёнах вобласці пройдуць мерапрыемствы, у рамках якіх супрацоўнікі ДАІ сумесна з зацікаўленымі правядуць тлумачальную працу сярод уладальнікаў машын пра асноўныя рызыкі і пагрозы бяспекі з улікам сезоннага фактару, правілах бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху ў зімовых умовах, неабходнасці абавязковай змены шын.

Акрамя таго, кіраўнікам транспартных арганізацый і прадпрыемстваў, у тым ліку сельскагаспадарчых, накіруюць інфармацыю аб мерах адказнасці за допуск да ўдзелу ў дарожным руху тэхнікі, якая мае няспраўнасці колаў і шын. Удзел у дарожным руху такіх машын забаронены.

Ад 1 снежня па 1 сакавіка згодна з пунктам 207 1 Правілаў дарожнага руху, пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да пыці тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.

У якасці зімовых шын механічных транспартных сродкаў трэба выкарыстоўваць шыны маркіраваныя знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай ўнутры яе альбо знакамі «М+S», «M&S», «M.S», «M S» або «All seasons». Падчас эксплуатацыі на паказаным пакрыцці такія шыны маюць рэшткавую вышыню малюнка пратэктара менш за 4 міліметры.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі аўтааварый з’яўляюцца:

– няправільны выбар хуткасці ў існуючых пагодна-дарожных умовах;

– недысцыплінаванасць пешаходаў;

– няўважлівасць кіроўцаў пры праездзе скрыжаванняў і манеўраванні.

Аналіз ДТЗ паказаў, што невыкананне ПДР у частцы невыкарыстання зімовай гумы прыводзяць да няшчасных выпадкаў на дарозе і наступны прыклад таму пацверджанне:

18 лістапада каля 6.15 на 27-м км аўтадарогі «Маладзечна-Ілья» 40-гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем Рэно Меган, па папярэдняй версіі няправільна выбрала хуткасць руху, не ўлічыла дарожныя ўмовы ў выніку чаго машына перакулілася. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў жынчына памерла на месцы здарэння. У аўтамабілі знаходзілася яшчэ тры пасажыра – муж і двое сыноў 18 і 20 гадоў, яны не пацярпелі.

На аўтамабілі на пярэдняй восі былі ўстаноўлены зімовая і летняя шыны, на задняй – зімовыя шыны.

Акрамя шын кіроўцу трэба паклапаціцца яшчэ пра шэраг рэчаў. А менавіта:

– пераканацца ў нармальнай працаздольнасці абагравальнікаў шкла,«дворнікаў», тармазоў;

– праверыць узровень антыфрызу і заліць незамярзальную вадкасць у бачок;

– нядрэнна было б апрацаваць замкі і завесы дзвярэй, капота, багажніка сіліконавай змазкай;

– звярнуць увагу на стан запаскі, дамкрата, буксіровачнага троса і знака аварыйнага прыпынку;

– калі ёсць сумненні ў надзейнасці акумулятара, лепш яго падзарадзіць або змяніць напярэдадні маразоў;

– калі своечасова не памяняць паліўны фільтр (асабліва дызель), то першы ж істотны мароз стане прычынай адмовы рухавіка ў дарозе.

Адказнасць за невыкарыстанне зімовых шын прадугледжана часткай 5 артыкула 18.22 КаАП Рэспублікі Беларусь і цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў да пяці дзесятых базавай велічыні.

У выпадку ж, калі на машыне ўстаноўленыя зімовыя шыны, але рэшткавы вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 міліметры, адказнасць наступае па частцы 3 артыкула 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам, які маюць няспраўнасці) – цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да адной базавай велічыні.

Калі такое задраецца паўторна на працягу аднаго года, парушэнні кваліфікуюцца паводле часткі 9 артыкула 18.12 КоАП Рэспублікі Беларусь і пацягнуць штраф ад двух да пяці базавых велічынь – ад 54 да 135 рублёў.