У Смаргонскім раёне мясцовы 34-гадовы жыхар выпіў спіртнога і вырашыў пракаціцца на сямейным мотаблоку, піша УУС Гродна.
У гаражы, дзе стаяла тэхніка, п’янога сына ўбачыў бацька. Мужчына забараніў сыну садзіцца нецвярозым за руль.
На што нецвярозы фігурант узяў у рукі вілы і загадаў бацьку не ўмешвацца ў сітуацыю.
Як толькі п’яны кіроўца выехаў з двара, яго бацька звярнуўся ў міліцыю.
Ніхто не пацярпеў, а нецвярозага кіроўцу пакараюць п’яную язду і ўгон мотаблока.
• Текст доступен на языке: Русский