Ілюстрацыйнае фота.

22 лістапада ў Маладзечне затрымалі чатырох чалавек за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Аб гэтым «Рэгіянальнай газеце» паведаміла афіцыйны прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Мерапрыемства адбывалася каля галоўнага ўваходу ў маладзечанскі парк. Затрымалі чатырох чалавек — 2 мужчын і 2 жанчын.

— Адзін з затрыманых мужчын ўжо паўторна трапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, — расказала Юлія Крук.

Па інфармацыі «Рэгіянальнай газеты», у нядзелю ў Маладзечне былі затрыманыя Ганна Таўкень і Яўген Траццяк.